8 чэрвеня 2012 года актывісты моладзевага руху «Zмена» правялі акцыю ў падтрымку аўтара роліка «Мусарок» Івана Амельчанку, якога асудзілі спачатку на 15 сутак, а потым пасадзілі яшчэ на 10, так і не даўшы выйсці.

У знак салідарнасці актывісты вывесілі на доме па вуліцы Арлоўскай 9-метровую расцяжку з надпісам «Мусаркі» і стрэлачка, якая паказвае на Цэнтральнае РУУС, што знаходзіцца насупраць гэтага дома.

Актывісты абяцаюць не пакідаць без увагі ні адзін выпадак незаконнага пераследу з боку міліцыянтаў. Нагадаем, што Амельчанка такім чынам пратэставаў супраць навязлівага, застрашаючага фільмавання аператарамі спецслужбаў удзельнікаў мірных, санкцыянаваных шэсцяў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?