«Сёння ноччу памерла цудоўная жанчына Галіна Малчанава, маці Аляксандра Малчанава. Божа, як баліць сэрца і разрываецца душа! Божа, дзякуй табе за гэтага цудоўнага

чалавека!» Такі запіс з’явіўся ў Facebook Ганны Шапуцькі.

* * *

Былы палітзняволены Аляксандр Малчанаў 9 красавіка быў асуджаны на паўтара года калоніі строгага рэжыму. Ён абвінавачваўся па ч. 2 арт. 205 Крымінальнага кодэкса (крадзеж, учынены паўторна, або групай асоб, або з пранікненнем у жыллё). Нібыта ён разам з Арцёмам Ігнацікавым выкралі металалом з тэрыторыі жодзінскага кавальскага завода цяжкіх штамповак. Пасля таго як Малчанаў быў асуджаны паводле падзей 19 снежня 2010 года, ён не мог нікуды ўладкавацца на працу. Яго нікуды не бралі, нягледзячы на тое, што раней ён працаваў на Барысаўскім рамонтна-механічным заводзе, «Гідраўзмацняльніку» і БАТЭ. Збор металалому быў адзіным спосабам яго заработку.

Пасля прысуду бацькі Аляксандра Малчанава далі інтэрв’ю Радыё Свабодзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0