Грамадства22

Год таму памёр палітолаг Віталь Сіліцкі

Год таму, 11 чэрвеня 2011 г., памёр палітолаг Віталь Сіліцкі. Яму было 38 гадоў.

Віталь быў чалавекам вялікага запалу, вялікіх амбіцыяў, вялікіх задумаў і вялікай дабрыні. Увогуле, вялікім ён і быў. І побач з ім шматлікія рэчы бачыліся ў іншым святле — больш значнымі, магчыма. Больш натхняльнымі.

Я з ім пазнаёмілася, калі яго запрасілі стаць дырэктарам BISS. Мы сустрэліся ў пераходзе на плошчы Незалежнасці. І мы імгненна, прама там жа, у пераходзе, дамовіліся аб асноўных контурах будучага супрацоўніцтва. З ім і пасля было лёгка дамаўляцца з нагоды праектаў, паколькі ён ня меў схільнасці да бессэнсоўнай насцярожанай рэўнасці, лёгка бачыў галоўнае, лёгка давяраў методыкі і тэхналогіі на меркаванне партнёраў, лёгка бачыў якімі будуць асноўныя вынікі. Пры гэтым ён заўсёды мог даць параду як зрабіць нешта лепш, пераканаўча, больш эфектыўна.

І сам Віталь да парадаў прыслухоўваўся, і ў гэтым таксама адбівалася яго — незвычайная па цяперашніх мерках рыса — давер да людзей.

Дзейнасць Віталя Сіліцкага як даследчыка і як кіраўніка навукова-даследчага інстытута сур’ёзна падвысіла ўзровень ўзаемнага даверу ў экспертным асяроддзі. Дзякуючы яго асабістым намаганням стандарты ў гэтай галіне былі таксама падвышаныя, былі зададзены новыя напрамкі працы і, што яшчэ важней, больш свабодныя формы ўзаемадзеяння. Ён быў у вышэйшай ступені камандным гульцом, і яго лідэрства было натуральным вынікам гэтай рэдкай ў нашых шыротах ўласцівасці.

Паміраў ён, увогуле, таксама «ў камандзе». Гэта было шчымлівае, але разам з тым дзіўна прылюднае, таварыскае, даверлівае і, калі можна ў такіх сумных умовах так выказацца, вельмі сучаснае паміранне. Для мяне асабіста гэта было асаблівым урокам чалавечнасці.

Дзякуй табе за ўсё, Віталь.

Каментары2

«Яна пагражала мне фізічна, нападала сэксуальна». Аляксандр Рыбак скардзіцца на сталкерку3

«Яна пагражала мне фізічна, нападала сэксуальна». Аляксандр Рыбак скардзіцца на сталкерку

Усе навіны →
Усе навіны

Латыша затрымалі ў Беларусі за бела-чырвона-белую палоску на каўняры курткі?12

Расійскія вайскоўцы засеклі мячом украінскага палоннага і знялі на відэа7

У Пецярбургу забілі палітактывіста Віталя Іофе11

Турыста з Санкт-Пецярбурга знайшлі мёртвым у возеры ў Глыбоцкім раёне. Цела пабачыла жонка1

У Расіі каліноўца Яна Дзюрбейку чамусьці абвесцілі ў вышук і сабраліся судзіць завочна. Хоць ён быў у іх у палоне1

У Беларусі хочуць скараціць нормы бяспошліннага ўвозу тавараў самалётам

Беларус, які абвясціў галадоўку ў Клайпедзе, выйшаў з бальніцы і працягвае акцыю пратэсту5

Ігар Сігоў: Падыходжу да Лукашэнкі і лаўлю сябе на тым, што хачу сагнуцца4

Айцішнік пасля 3+ гадоў у EPAM стаў афіцыянтам. Працу ў ІТ так і не знайшоў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна пагражала мне фізічна, нападала сэксуальна». Аляксандр Рыбак скардзіцца на сталкерку3

«Яна пагражала мне фізічна, нападала сэксуальна». Аляксандр Рыбак скардзіцца на сталкерку

Галоўнае
Усе навіны →