Зламыснікі выкарысталі ўліковы запіс для рассылання паведамленняў непрыстойнага зместу непаўналетнiм дзяўчынкам.

Акрамя таго, 45-гадовая брытанка атрымлівала пагрозы і паведамленні абразлівага характару. Спачатку Брукс звярнулася ў паліцыю, аднак там дапамагчы ёй не змаглі, спаслаўшыся на немагчымасць атрымаць запатрабаваныя дадзеныя.

Жанчына заручылася падтрымкай адваката і накіравала пазоў у Высокі суд Лондана, які абавязаў Facebook падаць IP-адрасыінтэрнэт-троляў. З гэтымі адрасамі яна можа звярнуцца да правайдараў для атрымання падрабязных дадзеных карыстальнікаў, паведамляе The Telegraph.

Атрымаўшы неабходную інфармацыю, Брукс можа падаць у суд на людзей, вінаватых ва ўварванні ў яе асабістае жыццё і нанясенні абразаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?