У гімназіі Мінска прынята 3,5 тыс. навучэнцаў. Пра гэта паведаміў старшыня камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Уладзімір Шчэрба сёння на аператыўнай нарадзе.

«У сталіцы завершаны прыём у 5-я класы гімназій, залічана 3,5 тыс чалавек», — cказаў Шчэрба.

Уступныя выпрабаванні ў 5-я класы гімназій пачынаюцца традыцыйна ў канцы навучальнага года. Падача дакументаў была арганізавана з 25 мая па 1 чэрвеня.

У Мінску функцыянуюць 49 гімназій. Сёлета статус гімназіі атрымалі 4 сярэднія школы сталіцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?