11 чэрвеня ў Барысаве пахавалі Галіну Малчанаву, маці вязня Аляксандра Малчанава, які пасьля асуджэння за Плошчу і памілавання зноў апынуўся ў турме.

Галіна Малчанава памерла ад цяжкай хваробы ў ноч на 9 чэрвеня. Аляксандра Малчанава на пахаванне з Жодзінскай турмы не адпусцілі, спаслаўшыся на тое, што прысуд адносна яго яшчэ не ўступіў у дзеянне, паведамляе Радыё Свабода.

* * *

Былы палітзняволены Аляксандр Малчанаў 9 красавіка быў асуджаны на паўтара года калоніі строгага рэжыму. Ён абвінавачваўся па ч. 2 арт. 205 Крымінальнага кодэкса (крадзеж, учынены паўторна, або групай асоб, або з пранікненнем у жыллё). Нібыта ён разам з Арцёмам Ігнацікавым выкралі металалом з тэрыторыі жодзінскага кавальскага завода цяжкіх штамповак. Пасля таго як Малчанаў быў асуджаны паводле падзей 19 снежня 2010 года, ён не мог нікуды ўладкавацца на працу. Яго нікуды не бралі, нягледзячы на тое, што раней ён працаваў на Барысаўскім рамонтна-механічным заводзе, «Гідраўзмацняльніку» і БАТЭ. Збор металалому быў адзіным спосабам яго заработку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0