Міністр адукацыі Сяргей Маскевіч, адказваючы сёння на пытанні на прэс-канферэнцыі ў Мінску, заўважыў, што падымаць агульны ўзровень культуры ў краіне можна, калі людзі рабочых прафесій будуць атрымліваць добрую адукацыю.
«Добра было б, каб прадавец ведаў замежную мову і мог на ёй гаварыць. Цырульнік -- ведаў псіхалогію. На жаль, сёння многія рабочыя прафесіі патрабуюць вышэйшай адукацыі. Прынамсі, калі мы кажам аб павышэнні культурнага ўзроўню ў грамадстве», -- заўважыў міністр.
Па словах міністра, агульны культурны ўзровень у краіне можна павысіць толькі, калі павысіцца культурны ўзровень працоўных.

«Студэнцкае асяроддзе фарміруе добрыя якасці і ў цэлым пазітыўна ўплывае на фарміраванне маладога чалавека. Галоўнае, каб расчаравання не было.

Калі ён ідзе атрымліваць прафесію тынкоўшчыка, ужо маючы дыплом гісторыка, - не бачу ў гэтым нічога дрэннага.
Важна, каб гэта свядома было. Усё роўна гэты чалавек з вышэйшай адукацыяй будзе выгадна адрознівацца ад аднакласніка, які адразу пайшоў працаваць", -- мяркуе Маскевіч.

Як мяркуе міністр, дыплом ВНУ не азначае атрымання выдатнага працоўнага месца. "Многія думаюць, што атрымаўшы дыплом ВНУ, яны атрымліваюць нешта, што вось і адразу. За гэтым павінны быць веды, працавітасць", -- падкрэсліў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?