Яго адвакат просіць перавесці Мубарака з турэмнага шпіталя ў прыватную клініку.

Як паведаміў сёння прадстаўнік міністэрства ўнутраных спраў Егіпта, сыны Мубарака Гамаль і Алаа папрасілі адміністрацыю турмы пусціць іх да бацькі.

Стан здароўя 84-гадовагаэкс-прэзідэнта рэзка пагоршыўся пасля таго, як суд асудзіў яго да пажыццёвага зняволення. У Мубарака рэзка падскочыў крывяны ціск, з’явілася сардэчная арытмія.

2 чэрвеня суд у Каіры прызнаў Хосні Мубарака вінаватым у датычнасці да забойства сотняў дэманстрантаў падчас антыўрадавага паўстання зімой 2011 года, у выніку якога прэзідэнт быў вымушаны сысці ў адстаўку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?