31-гадовы форвард беларускай хакейнай зборнай Канстанцін Кальцоў перайшоў з уфімскага «Салавата Юлаева» ў мыцішчынскі «Атлант», паведаміў 13 чэрвеня сайт падмаскоўнага клуба.

У мінулым сезоне «Атлант» дайшоў да паўфіналу Заходняй канферэнцыі, дзе прайграў піцерскаму СКА — 2:4. «Салават» з такім жа лікам уступіў казанскаму «Ак Барсу» ў чвэрцьфінале Усходняй канферэнцыі. У рэгулярным чэмпіянаце і плей-оф Кальцоў правёў 57 (51+6) матчаў, у якіх закінуў 1 шайбу (1+0) і зрабіў 11 галявых перадач (11+0), атрымаў 22 хвіліны штрафу (20+2). За каманду з Уфы хакеіст выступаў з 2006 года. Чэмпіён Расіі 2008 года, чэмпіён КХЛ 2011 года.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?