13 чэрвеня з палітвязнем Аляксандрам Малчанавым сустрэлася адвакат. Тэлеграму аб смерці маці хлопцу перадалі ў гэты ж дзень.

Нагадаем, што яго не адпусцілі на пахаванне, спаслаўшыся на тое, што прысуд адносна яго яшчэ не ўступіў у дзеянне.

26 чэрвеня ў судзе адбудзецца разгляд скаргі Малчанава.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?