Літва адзначае Дзень жалобы і надзеі і Дзень акупацыі і генацыду -- ушаноўвае памяць ахвяр масавай высылкі грамадзян на тэрыторыі Сібіры і Крайняй Поўначы.
14 чэрвеня 1941 г. з Літвы ў вагонах для перавозкі жывёлы было вывезена больш за 30 000 чалавек.
У гады савецкай акупацыі Літва страціла каля 800 000 жыхароў. Прыкладна 300 000 чалавек адчулі на сабе жахі камуністычнага рэжыму -- турмы, лагеры, ссылкі. Ратуючыся ад камуністычнага тэрору, з Літвы з'ехала больш за 440 000 жыхароў краіны.