• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Тэсты
  • Калейдаскоп
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
Усяго патроху
14.06.2012 / 12:46

Дырэктар партала Onliner.by: У Беларусі ёсць за што змагацца

Аляксандр Стэльмах расказаў, ці варта беларусам баяцца нашэсця кітайцаў, колькі грошай траціць у месяц і чаму гатовы збегчы ад дзяўчыны з рондалем баршчу.

— Аляксандр, у маніфесце Onliner.by, які адлюстроўвае рэдакцыйную палітыку, напісана, што ў вас няма заказных артыкулаў, навін або аглядаў. Ці даводзілася вам караць супрацоўнікаў за «джынсу»?

— Не, не даводзілася, таму што гэтае патрабаванне дзейнічае з самага пачатку працы Onliner.by. Яно недвухсэнсоўна даносіцца да кожнага супрацоўніка рэдакцыі. У гісторыі такога не было, каб мы кагосьці за гэта звальнялі.

Мы публікуем цікавыя навіны пра кампаніі бясплатна. Я ведаю, што многія іншыя сайты з радасцю ўзялі б за гэта вялікія грошы, але нам важней неперадузята расказаць пра тое, што можа быць цікава чытачу. І я вельмі рады, што нашы журналісты хутка гэта схопліваюць і сочаць за тым, каб у чытача не было адчування, што нешта дзесьці праплачана, нейкія тэмы былі згладжаныя спецыяльна, каб заказчык не пакрыўдзіўся. Нічога такога няма.

— Вы хочаце сказаць, што вам удалося пабудаваць паміж рэдакцыйным і рэкламным аддзеламі сцяну, прабіць якую не ў стане ні адзін даляр?

— Так і ёсць. Журналіст піша матэрыял без прывязкі да таго, ці здымуць банеры пасля публікацыі гэтага матэрыялу. Калі ён перадае факты, а не складае страшылкі, то мы гэты артыкул размяшчаем. Спажыўцы бачаць недахопы і без журналістаў. На маю думку, у некаторых выпадках самой кампаніі карысна, калі такая інфармацыя распаўсюджваецца.

— Вы страчвалі праз сваю пазіцыю рэкламадаўцаў і, адпаведна, грошы?

— Вядома. Але, да гонару беларускіх кампаній, за апошнія 5 гадоў я не памятаю, калі апошні раз былі скандалы, якія прыводзяць да дэманстратыўнага зняцця банераў і разрыву адносін.

А раней здаралася ў класічным варыянце. Не спадабаўся артыкул — рэкламадаўца здымае банеры. Потым, праўда, вяртаецца, і мы не крыўдзімся.

Мы імкнемся прадставіць нашым наведнікам прадукт самай высокай якасці. Наша задача — прыцягнуць аўдыторыю на сайт. Кампаніі, пра якія мы пішам, таксама камерцыйныя. Іх задача — прадаваць тавары і паслугі, у тым ліку пры дапамозе рэкламы на папулярным сайце. Калі ў дзелавыя адносіны ўмешваюцца дзіцячыя крыўды, маўляў, «мы з вамі не сябруем», прадаваць будзе цяжэй, вось і ўсё.

— Магчыма, ваш вопыт спатрэбіцца рэгіянальным выданням, якія ва ўсім слухаюцца заказчыкаў. Аператары мабільнай сувязі дыктуюць ім, якія матэрыялы публікаваць на старонках, дзе яны размяшчаюць сваю рэкламу. Напрыклад, пад забаронай апынуўся крымінал і любы матэрыял, у якім ёсць негатыў.

— Цяпер яны плацяць грошы рэгіянальным выданням, а заўтра гэтая рэклама перамесціцца ў інтэрнэт. Таму рэдактару рэгіянальнага выдання, магчыма, варта задумацца аб доўгатэрміновай стратэгіі. Можа, мае сэнс ахвяраваць рэкламай або паспрабаваць дамовіцца на менш жорсткія ўмовы. Магчыма, спачатку гэтая страта будзе ўдарам, але ў перспектыве гэта дазволіць выданню нармальна сябе адчуваць. Ставіць сваю газету ў залежнасць ад таго, чаго хоча рэкламны аддзел МТС або velcom, як на мяне, неразумна. У тым ліку і з боку аператара. Цяпер у кожнага спажыўца ёсць рупар. Калі яму нешта не падабаецца ў дзейнасці аператара, ён капітальна сапсуе яму жыццё, растыражаваўшы сваю незадаволенасць на форумах або ў сацыяльных сетках, дзе сядзяць сотні тысяч беларусаў. Яны не хочуць, каб на старонцы быў негатыў, але няўжо яны думаюць, што людзі, якія чытаюць гэтую рэкламу, пазбаўленыя гэтага негатыву ў жыцці?

— Якім для вас быў крызісны год?

— Крызіс страсянуў кожнага беларуса. Мы не выключэнне. Да крызісу многія думалі, што так будзе заўсёды: можна будзе працаваць, адносна не напружваючыся, атрымаць ільготны крэдыт на кватэру. У сакавіку-красавіку мінулага года ў нас было адчуванне, што гэта поўная катастрофа, цяпер усё абрынецца. Але потым выявілася, што ўсё, у прынцыпе, не так страшна. Нават велізарная інфляцыя і падзенне курсу беларускага рубля — усё гэта не прывяло да катастрофы.

Узнікае дзве высновы. Першая: крызісу трэба чакаць заўсёды і быць да яго гатовым. Другая: калі ён усё ж наступіў, не адчайвацца і імкнуцца хутка выправіць праблемы. Крызіс вылучае сферы дзейнасці, забытыя ў тлустыя гады. Калі, выкажам здагадку, дрэнна ўладкаваныя продажы ў кампаніі, то ў крызіс гэты сегмент разбураецца на вачах. Натуральна, трэба сур’ёзныя папераджальныя дзеянні рабіць да крызісу.

І на бытавым узроўні чалавек павінен рабіць высновы. Калі ён разумее, што заўтра немагчыма будзе купіць даляры ці што грымне дэвальвацыя, то чаму б яму не стварыць сур’ёзныя валютныя зберажэнні? Магчыма, адмовіцца ад лішніх тратаў або ад непатрэбных паездак і зрабіць запас на чорны дзень. Вось той урок, які мы ўсе вынеслі з крызісу.

— У вашай кампаніі індэксавалі зарплату?

— Вядома. Калі ўсталяваўся афіцыйны курс і ўсе супакоілася, мы індэксавалі зарплаты. І да гэтага мы карэктавалі заробак у большы бок і не звольнілі ніводнага чалавека. Цяпер чакаем наступнага крызісу. Вы думаеце, не наступіць?

Вядома, чыноўнікі ўжо навучаныя горкім вопытам. Але як на мяне, на глабальным узроўні нічога не змянілася. І калі будуць раптам чарговыя ўзрушэнні, як з той жа Грэцыяй у еўразоне, то цалкам магчыма, будзе новае падзенне.

— У новай рубрыцы Onliner.by беларусы дзеляцца сваімі даходамі. Гэтая тэма выклікала гарачае абмеркаванне. Вы можаце рассакрэціць свой бюджэт і назваць асноўныя артыкулы расходаў?

— Я б, напэўна, не стаў раскрываць гэта ў такой манеры, у якой гэта робяць нашы чытачы. У адрозненне ад іх, я ў дадзеным выпадку не ананімны карыстальнік. Нават дзяўчына, якая 700 даляраў зарабляе, атрымала ў свой адрас нямала нядобрых словаў.

Магу сказаць, што жыву сціпла. У мяне няма палацаў, катэджаў і супермашыны. Аўтамабіль — службовы. Кватэру я здымаю і планую гэта рабіць далей. Ніякага будаўніцтва не вяду, не таму, што не хапае грошай. Гэта мая пазіцыя. Я не хачу купляць жыллё.

Падарожнічаю я двойчы ў год. Працы шмат. Асабліва часу на забавы няма. У месяц трачу каля 1,5 тыс. даляраў з улікам арэнды жылля. Вядома, калі трэба купіць, скажам, тэлевізар або з’ездзіць у адпачынак, выдаткі ўзрастаюць.

— Куды вы ездзіце адпачываць?

— У гэтым годзе быў у Бангладэш. Гэта зусім іншая планета. Яе складана параўноўваць з цывілізаванай Еўропай і нават з Беларуссю. Мясцовыя праблемы накшталт бруднага аэрапорта ў Мінску там здаюцца смешнымі. У Бангладэш тэрыторыя на 50 тысяч квадратных кіламетраў менш, чым у Беларусі, а народу там жыве больш, чым у Расіі, — 150 мільёнаў чалавек. З іх толькі 55% пісьменнага насельніцтва. У сталіцы — 15-мільённым горадзе з хмарачосамі, што патанаюць у брудзе, — цалкам адсутнічае дзяржаўная інфраструктура. Гэта змяняе ўяўленні пра чалавечае жыццё, пра тое, як людзі чагосьці дамагаюцца, што ім трэба, каб не памерці з голаду. Гэта ў пэўным сэнсе ацверажае, таму што ў Беларусі, у параўнанні з Бангладэш, усё вельмі добра. У нас чалавек з марай пра 500-даляравы заробак мае бясплатнае медыцынскае абслугоўванне.

Параўнальна з Філіпінамі, дзе я пабываў летась. Такое адчуванне, што ў гэтай краіне дзяржаўная медыцынская служба адсутнічае наогул. Усе медпаслугі аказваюцца платна ў камерцыйных бальніцах. Як выглядае лякарня ў Бангладэш для простых людзей я, шчыра кажучы, ведаць не хачу. Мяркую, што гэта вельмі сумнае відовішча.

У краінах, куды я езджу, выразна відаць: калі не будзеш ленавацца, кожны дзень працаваць, то заробіш на пражытак сабе і сям’і. У Беларусі гэтага няма. У нашай краіне кажуць: «Дайце нам крэдыт!», «Чаму я пяцітысячны ў чарзе на жыллё?», «Мяне нельга звольніць, таму што куды ж я пайду?», «І наогул, дайце мне заробак 500 даляраў і адчапіцеся ад мяне!» Мне здаецца, што многім беларусам трэба зразумець, што залежаць ад дзяржавы і спрабаваць павесіць на яе ўсе свае праблемы — не найлепшы варыянт доўгатэрміновай перспектывы. Здарыцца можа ўсякае. У найгоршым варыянце крызіс можа стаць новай рэальнасцю, як гэта было ў пачатку 90-х. Калі будзе працяглая рэцэсія ў еўразоне і ўпадуць цэны на нафту, пачнуцца вялікія праблемы, а людзям пры гэтым трэба жыць і карміць сваіх дзяцей. У той жа Турцыі мужчыны не лічаць ганебным чысціць абутак на вуліцы або прадаваць абаранкі і булачкі з калясак, калі няма іншай магчымасці зарабіць. Многія крамы там працуюць кругласутачна. Усе круцяцца, каб выжыць.

— Нядаўна чытала ў «Белгазете» інтэрв’ю з беспрацоўнай, якая прызналася, што калі б выбірала паміж прэстыжнай нізкааплатнай працай і прыбіральніцай ці пасудамыйкай з высокай зарплатай, то абрала б першае. Дзяўчына, якая вядзе фэшн-блогі, казала, што не супраць працаваць прыбіральшчыцай, але каб гэтага ніхто не бачыў. Можа, гэта нашая нацыянальная рыса — «лепш мы будзем беспрацоўныя, але гордыя»?

— Я ўпэўнены, што беларусы яшчэ ў пачатку мінулага стагоддзя працавалі з раніцы да ночы як праклятыя. І жыццё ў іх было беспрасветнае, таму што яны ведалі: калі яны не ўстануць у пяць раніцы даіць карову, то ім няма чаго будзе есці. Вось матывацыя, якая прымушае людзей працаваць!

Калі б гэтай дзяўчыне, якая вядзе фэшн-блог, не было чаго есці і чым заплаціць за дах над галавой, то яна б як міленькая пайшла працаваць з вялікім энтузіязмам.

Цікавую гісторыю расказаў бізнэсмэн з Расіі. У Маскве ёсць пэўны стэрэатып: беларускія тавары — танныя і якасныя. Дык вось, таджыкі адкрылі там краму «Сябры». Павесілі ў кутах слуцкія паясы, і жанчыны-таджычкі прадаюць нібыта беларускую прадукцыю. Уявіце: чалавек прыехаў у Маскву з Сярэдняй Азіі, адчуў кан’юнктуру і адкрыў бізнэс. У той час як беларус сядзіць у Мінску, атрымлівае 500 даляраў і ў глыбіні душы яго ўсё задавальняе. Вядома, заўсёды ёсць жаданне трошкі абурыцца. Калі чалавек кажа, што яго не задавальняе заробак, але нічога не робіць, каб зарабляць больш, значыць, яго ўсё задавальняе. Тое ж датычыць актыўнасці беларусаў.

— Лідар руху «За свабоду» Аляксандр Мілінкевіч нядаўна казаў, што праблема беларусаў у тым, што ў іх у галовах Лукашэнка. Калі там будуць еўрапейскія каштоўнасці і дэмакратыя, тады нешта зменіцца ў нашай краіне. Вы згодны з гэтым меркаваннем?

— Я б сказаў, што Лукашэнка не прычына, а вынік. З 1994 года, калі ён прыйшоў да ўлады, электарат абнавіўся мільёны на два, калі не больш. Бабулі-дзядулі, якія яго выбіралі тады, даўно памерлі. Людзі, якія былі на той момант сярэдняга ўзросту, ужо пенсіянеры. Думаю, пытанне ставіцца не так. Магу сказаць адкрыта: шмат у чым Беларусь свабодная краіна. Яна свабодная тым, што калі табе штосьці не падабаецца, можна сесці і з’ехаць. У нас не Паўночная Карэя. Калі чалавек адчувае, што яго патэнцыял абмяжоўваюць, ён з’язджае.

Лічу, што людзі, якія жывуць у Беларусі, робяць усвядомлены выбар. Возьмем, напрыклад, бізнэс. Што перашкаджае беларусам адкрываць сваю справу? Адразу пачынаецца: «Ой, велізарная колькасць праверак!» Але, хлопцы, паглядзіце, што адбываецца ў Расіі. Там кажуць: «Калі ў тваю кампанію не прыйшлі з ператрусам — не з праверкай — з ператрусам, значыць, ты нічым не займаешся. Гэта аб’ектыўная рэальнасць. Тое самае ва Украіне.

З пункту гледжання бізнэс-клімату я б не сказаў, што Беларусь такая страшная краіна, дзе нельга нічога рабіць. Я б параіў тым, каму не падабаецца палітычная ўлада, забыцца пра яе і займацца тым, што прыносіць выручку і шчасце асабіста табе і тваёй сям’і.

Калі табе не падабаецца бруд у пад’ездзе і ты лічыш, што гэта выключна ад дыктатуры Лукашэнкі, то мае сэнс гэты падлогу памыць самому або дамовіцца з суседзямі. Не падабаецца, што хамяць у краме, — выберы іншую краму. Не задавальняе ўзровень зарплаты — значыць, трэба працаваць больш. Не хапіла дармовай кватэры ў Каменнай Горцы — калі ласка, ніхто не перашкаджае на гэтую кватэру зарабіць.

Нідзе ў свеце не даюць кватэры проста так. У нас калі камусьці даюць кватэры па льготным крэдыце, за гэты крэдыт плаціць уся краіна — усё падаткаплатнікі. Людзі павінныя разумець, што перш чым пачнецца барацьба за еўрапейскія каштоўнасці, за правы чалавека, яны павінны вызначыцца, чаго яны хочуць, як яны зарабляюць грошы, што яны робяць, і пазбавіцца ад адчування, што ім павінныя: працу, заробак, кватэру, крэдыт…

Вось вам класічны прыклад. Інвестар хоча пабудаваць у раёне трактарнага завода прыватны радзільны дом. Жыхары двара намёртва сталі супраць. Яны цалкам рэалізавалі свае правы. Радзільню не пабудавалі. Жанчыны, якія хацелі б там абслугоўвацца, едуць нараджаць за мяжу. Працоўныя месцы для дактароў не створаныя. Усё таму, што 20 жанчын, якія жывуць у раёне трактарнага завода, вырашылі, што павінныя «абараніць сваю зямлю ад паганага інвестара». Я разумею, што пытанне выклікае палеміку ў тым ключы, у якім я яго выкладаю. Але гэта паказвае, што людзі самі не ведаюць, чаго яны хочуць, што ім рабіць і як ім змяняцца, і адначасова пачынаюць патрабаваць міфічных зменаў.

— Але ёсць і іншы прыклад, калі дачнікі паўсталі супраць будаўніцтва кітайскага тэхнапарку, а ўлада чамусьці голасу народа не чуе.

— Асабіста я не супраць будаўніцтва кітайскага тэхнапарку. Людзі, якія асцерагаюцца, што прыйдуць кітайцы і ўсё апануюць, як мне здаецца, не зусім разумеюць, што ўжо цяпер адбываецца канкурэнцыя з Кітаем. За кліента, за інвестыцыі, за размяшчэнне заказаў…

Тое, што сюды фізічна прыедуць кітайцы, шмат у чым не значыць нічога. Ва ўмовах глабальнага рынку не варта баяцца канкурэнцыі. Беларусам трэба старацца працаваць так, каб прысутнасць кітайцаў іх не палохала. Калі прыезд кітайцаў мабілізуе беларусаў, і яны пачнуць разумець, што трэба больш актыўна працаваць, гэта пойдзе на карысць усім. Улічыце, што любы амерыканец па эфектыўнасці працуе як 4 беларусы. Камбаджыйцы і кітайцы гатовыя працаваць напружана за значна меншыя грошы, чым беларусы. І пра гэта трэба памятаць.

Як Беларусь збіраецца змагацца за месца пад сонцам, адгароджваючыся ад усяго свету? Калі ёсць магчымасць атрымаць выгаду з працы кітайцаў у нашай краіне, трэба гэтыя настроі адставіць у бок.

І акрамя таго, яшчэ не факт, што кітайскі тэхнапарк чым-небудзь разродзіцца.

— Аляксандр, у вас калі-небудзь было адчуванне, што вы яшчэ нічога не зрабілі?

— Я б не сказаў, што дамогся таго, пра што марыў, бо амбіцыі сур’ёзныя. Але панурага адчування, што жыццё праходзіць міма, на шчасце, няма.

— Вы па-ранейшаму марыце набыць каманду «Формулы-1»?

— Так. На дадзеным этапе гэта выглядае фантастыкай, але тэарэтычна: чаму б і не?

— А вы любіце ганяць?

— Не. Хоць у мяне хуткая спартыўная машына Subaru Impreza. Я не раблю на вуліцах заезды і ў гонках не ўдзельнічаю.

— Вы зайздросны халасцяк?

— Напэўна, так.

— Якой павінная быць дзяўчына, каб зрабіць на вас уражанне?

— Разумнай, мэтанакіраванай, жыццёвыя мэты якой адрозніваюцца ад славутага «стаю каля пліты, вару боршч каханаму чалавеку». На жаль, вельмі часта бывае, калі дзяўчаты на паверхні паўстаюць такімі з сябе незалежнымі, з жаданнем дамагчыся кар’ерных вяршыняў…

— А ўпотай мараць накарміць баршчом?

— Мне здаецца ў гэтым варта абвінаваціць местачковыя гламурныя часопісы, якія рэгулярна пішуць артыкулы ў стылі: «Я была студэнткай, мне не было на што купіць крэм „Беліта“. Схадзіла ў клуб — і цяпер у мяне раскошны муж, і такая сумачка, і я езджу ў Парыж».

Мне здаецца, што такія гісторыі адкідаюць само ўяўленне пра жанчын у грамадстве ў сярэднявечча. Таму што «вось гэта мой мужчына, і жыццё ўдалося».

Мяне прывабліваюць дзяўчыны, якія хочуць канкураваць з мужчынам у плане развіцця бізнэсу, свайго росту. Гэта абсалютна не адмяняе жадання стварыць сям’ю і нарадзіць дзяцей. Але яны плануюць займацца ўсім гэтым адначасова. Гэта дастаткова складаная задача. А гламурныя тусоўшчыцы — сяброўкі на вельмі кароткі час.

— Прызнайцеся: вы б уцяклі ад рондаля з баршчом?

— Так, напэўна, уцёк бы. Многія лічаць маю пазіцыю ў гэтым пытанні дзіўнай.

У школьныя, студэнцкія гады вакол мяне былі дынамічныя маладыя людзі, якія марылі пра здзяйсненні, і вось цяпер (за рэдкім выключэннем) яны загразлі ў побыце, прычым нават некаторыя ўмудрыліся гэта зрабіць, не маючы дзяцей. Учора ты марыў пра тое, каб скарыць свет, а сёння патрабуеш ад выканкама ільготны крэдыт на кватэру ў Лошыцы. Асабіста мяне палохаюць такія рэчы. І я бязмерна рады, што, нягледзячы на ўсе гэтыя стэрэатыпы і паходы па клубах у пошуках паспяховага мужа, нас атачае шмат прыгожых, разумных і амбіцыйных дзяўчат.

— Чаму вы з вашымі амбіцыямі і патэнцыялам не з’едзеце з краіны?

— Таму што я магу свой патэнцыял рэалізаваць тут — у Onliner.by.

У Беларусі сайты № 1, № 2 і № 3 — расійскія. Яны і пальцам не паварушылі, каб выйсці на беларускі рынак і ў той жа час, яны лідары. Гэта трывожны сігнал — і з гэтым трэба змагацца ўсім беларускім інтэрнэтчыкам. Гэта выдатная канкурэнцыя, якая дазваляе ўсім быць у тонусе. У гэтым, дарэчы, адна з прычын, чаму не хочацца з’язджаць з Беларусі — тут ёсць за што змагацца.

Таццяна Гусева, Салідарнасць

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
«Засталося ўсяго 44 бясплатныя ўпакоўкі». Інтэрнэт-махляры запусцілі рэкламу прэпарата нібыта ад Глеба Лабадзенкі
Сёння ў католікаў — Святы Мікалай. Пачынаюцца калядныя святы
У сярэдзіне тыдня можа пахаладаць да мінус 18°С
Двое бегемотаў з бельгійскага заапарку падхапілі кавід. Іх змясцілі на каранцін
Палітыка і грамадства
«Забарона ўвозу шэрагу тавараў»: афіцыйны Мінск анансаваў адказ на заходнія санкцыі
Учора ў Пружанах затрымалі былога дырэктара «Пружанскага палацыка» 
Заснавальнік Symbal.bу Павел Белавус арыштаваны яшчэ на 13 сутак
Жыхароў Мінска затрымалі за замах на тэракт, іх падазраюць у спробе падпалу пастарунку
Служба дастаўкі menu.by пачала працэс ліквідацыі
Мінздароўя: За суткі 1312 выпадкаў кавіду
«Сваім зрабілі сапраўдны канцлагер, усіх прыстойных людзей у яго змясцілі і здзекуюцца». Першае інтэрв'ю Святланы Купрэевай на волі
Усяго патроху
«Засталося ўсяго 44 бясплатныя ўпакоўкі». Інтэрнэт-махляры запусцілі рэкламу прэпарата нібыта ад Глеба Лабадзенкі
Сёння ў католікаў — Святы Мікалай. Пачынаюцца калядныя святы
Двое бегемотаў з бельгійскага заапарку падхапілі кавід. Іх змясцілі на каранцін
«Давайце бясплатна, бо што вы мне зробіце?» Беларускія клінеры падзяліліся дзікімі гісторыямі пра сваіх кліентаў
У Нямеччыне самалёт сеў на мост — і трапіў у ДТЗ
Айцішнікі, дырэктары, пілоты і… вясковы інжынер? Паглядзіце, каму прапануюць самыя высокія заробкі ў Беларусі
Рэцэпт на выхадныя: французскія калядныя пячэнькі «Сабле»
Спорт
27-гадовага гульца вышэйшай лігі пажыццёва адхілілі ад футбола
Арганізатары «Дакара» выключылі каманду «МАЗ-СПОРТаўта» з ліку ўдзельнікаў
Кіраўнік Федэрацыі футбола Базанаў выклаў сваю версію падзей у Чэхіі
Ліянэль Мэсі атрымаў сёмы «Залаты мяч». Гэта рэкорд
Кіраўніку АБФФ Базанаву і яго жонцы анулявалі шэнгенскія візы
З-за амікрон-штама адмянілі першыя буйныя спартовыя спаборніцтвы
Расія — Польшча, Шатландыя — Украіна: вызначылася сетка стыкавых матчаў ЧС па футболе
Здарэнні
У Мінску затрымалі банду, якая абклала данінай тэлефонных махляроў
У Гомелі снегаўборачны МАЗ знёс агароджу
Ратавальнік на руках вынес казулю, якая правалілася пад лёд у Браслаўскім раёне — кранальнае ВІДЭА
Магілёвец выбіў незнаёмцу зубы, бо той дрэнна праспяваў у караоке-бары

У Ваўкавыску дзве дзяўчынкі выпілі гарэлкі і трапілі ў рэанімацыю
Дзяржпагранкамітэт Беларусі заявіў, што ўкраінскія пілоты парушылі мяжу, і паказаў відэа. Украіна абвяргае
На трасе Мінск — Маладзечна сутыкнуліся чатыры аўтамабілі. Пяць чалавек трапілі ў бальніцу
Пад Салігорскам сутыкнуліся легкавік і рэйсавы аўтобус, двух чалавек прыйшлося дэблакаваць
Карысная інфа
У сярэдзіне тыдня можа пахаладаць да мінус 18°С
На выходных пахаладае да мінус 10
У першы дзень зімы — снег і галалёдзіца
У Мінску назіраецца паніжаны атмасферны ціск: на 25 мм ніжэй за норму
Здароўе
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
«Сапраўды няма грошай». У Віцебску людзі здаюць кроў у доўг
Эпідэміёлаг: амікрон можа стаць выйсцем з пандэміі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Прыгнаць з Еўропы «незабітую» машыну. Якія варыянты і што з цэнамі
Эканоміка
«Вярхоўны суд адшукаў сродкі і магчымасць». У Мінску на рамонт суда патрацілі 4,3 млн даляраў
У Беларусі з ліпеня 2022 года будзе ўведзены ПДВ для інтэрнэт-гандлю
Намеснік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі сказаў, колькі мільёнаў даляраў можа згубіць Беларусь на экспарце праз санкцыі
Крыніцы: улады рыхтуюцца паказваць фіктыўныя прыбыткі ў «новым інвестыцыйным цыкле»
Меркаванні
«Паводзіць сябе так, нібы сотні тысяч беларусаў па-ранейшаму стаяць у яго пад вокнамі». Кац прааналізаваў апошнія інтэрв’ю Лукашэнкі
Кузняцоў пра словы Макея: Паняцце «дзяржаўнасць» без законнасці — гэта пусты гук
Новы капіталізм Маска і іншых тэхнамільярдэраў. Што з ім не так
Дар'я Домрачава: Любая дзяржава ў сваёй гісторыі праходзіць праз складаныя часы
Гісторыя
Былы дыпламат распавёў пра ролю МЗС Беларусі ў перапахаванні Каліноўскага і іншых паўстанцаў у Вільні
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
«Некалькі тыдняў чытала ў архівах КДБ яго дасье». Гутарка з унучкай Антона Луцкевіча
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
Культура
У Вільні прайшла прэзентацыя рамана Уладзіміра Някляева. Дзясятая ў польска-літоўскім турнэ пісьменніка ФОТЫ
Пабіты рэкорд Netflix: цяпер самым папулярным фільмам за ўсю гісторыю платформы стала стужка «Чырвонае паведамленне»
Андрэй Скурко даслаў новую порцыю турэмнай лірыкі
«Будзе смешна і балюча»: «Купалаўцы» прэзентуюць заўтра новы спектакль. У галоўных ролях — Манаеў, Белахвосцік, Гарцуева
10 найлепшых кніг 2021 года, паводле рэдактараў Wall Street Journal
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Фільм тыдня: «Дом Gucci». Новая амбітная стужка Рыдлі Скота з гангстарамі, мафіёзі і забойствамі
Навука і тэхналогіі
Перапіс насельніцтва ва Украіне пройдзе пры дапамозе Apple. Гэта будзе першы перапіс за апошнія 22 гады
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Гісторыя неверагоднага поспеху. Як Binance стала найвялікшай у свеце крыптабіржай
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
Амікрон дабраўся да Расіі
На перадвыбарным мітынгу ўльтраправага кандыдата ў прэзідэнты Францыі адбылася бойка. Пацярпеў і сам палітык ВІДЭА
Дзяржсакратар ЗША: У выніку нападу Расіі на Украіну будуць сур'ёзныя наступствы
Скарб на Манблане. Альпініст чакаў восем гадоў, каб атрымаць палову знойдзеных там каштоўных камянёў
Экс-кіраўніцу М'янмы Аўн Сан Су Чжы асудзілі на чатыры гады турмы паводле першага прысуду
Пуцін заявіў, што не трэба палітызаваць сітуацыю на мяжы Беларусі і ЕС
«Давайце спынім крушэнне цывілізацыі»: Папа Францішак выказаўся пра мігрантаў
Галоўнае
«Засталося ўсяго 44 бясплатныя ўпакоўкі». Інтэрнэт-махляры запусцілі рэкламу прэпарата нібыта ад Глеба Лабадзенкі
«Забарона ўвозу шэрагу тавараў»: афіцыйны Мінск анансаваў адказ на заходнія санкцыі
Заснавальнік Symbal.bу Павел Белавус арыштаваны яшчэ на 13 сутак
Служба дастаўкі menu.by пачала працэс ліквідацыі
«Сваім зрабілі сапраўдны канцлагер, усіх прыстойных людзей у яго змясцілі і здзекуюцца». Першае інтэрв'ю Святланы Купрэевай на волі
Амікрон дабраўся да Расіі
«Вярхоўны суд адшукаў сродкі і магчымасць». У Мінску на рамонт суда патрацілі 4,3 млн даляраў
Усяго патроху
Пачаўся суд над Эдуардам Пальчысам. Суд зрабілі закрытым
«Паводзіць сябе так, нібы сотні тысяч беларусаў па-ранейшаму стаяць у яго пад вокнамі». Кац прааналізаваў апошнія інтэрв’ю Лукашэнкі
У Мінску затрымалі банду, якая абклала данінай тэлефонных махляроў
Двое бегемотаў з бельгійскага заапарку падхапілі кавід. Іх змясцілі на каранцін
Фота / Відэа
«Ва Украіну маці праводзіла нібыта на вайну ў Чачню». Дзяніс Дудзінскі пра жыццё і працу ў Кіеве, стасункі з бацькамі і прапагандыстаў
Крыніцы: улады рыхтуюцца паказваць фіктыўныя прыбыткі ў «новым інвестыцыйным цыкле»
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
Bild: План-максімум Крамля — захапіць дзве траціны Украіны, уключна з Кіевам
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
Адгадайце, што на гэтых фота ўрачыста адкрываюць беларускія чыноўнікі ТЭСТ
«Спісы спускае КДБ». Чытачы з усёй краіны паведамляюць пра новыя «палітычныя» звальненні
Ці сустракаліся ў Швецыі Макей і Ціханоўская?
Самае лайканае
«Калі б адкруціць час, я б пачала выказвацца раней». Аляксандра Герасіменя пра мужа, скандал з Базанавым і віншаванні Лукашэнкі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
«Ва Украіну маці праводзіла нібыта на вайну ў Чачню». Дзяніс Дудзінскі пра жыццё і працу ў Кіеве, стасункі з бацькамі і прапагандыстаў
«Спісы спускае КДБ». Чытачы з усёй краіны паведамляюць пра новыя «палітычныя» звальненні
Гарачыя тэмы
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
«Летась плацілі 150 рублёў, а цяпер — 360, ды яшчэ і чарга». Лес дае рэкордны прыбытак, а простыя беларусы не могуць набыць сабе дровы
«Пытанне Крыма было казырнай картай. Лукашэнка выклаў яе, каб заплаціць Пуціну за важную паслугу». Палітолаг пра схаваныя сэнсы гучнай заявы
«Захоўванне з мэтай распаўсюджвання». За падпіску на экстрэмісцкія каналы пачалі судзіць?
Што будзе рабіць Беларусь у выпадку вайны паміж Расіяй і Украінай? Разбіраемся
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
«Тэрмінова трэба знайсці пацярпелых міліцыянераў». У інтэрнэт злілі размову чалавека з голасам, падобным да голасу Караева
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх