У Шатландыі дзевяцігадовай дзяўчынцы-блогеру забаранілі выкладваць фатаграфіі яе школьных абедаў, якія сталі сусветным хітом у інтэрнэце.

Марта Пэйн выкладвала фатаграфіі на сваім вэб-сайце і ставіла адзнаку па 10-бальнай шкале, ацэньваючы, наколькі здаровай з’яўляецца прадстаўленая на іх ежа.

Мясцовыя ўлады запатрабавалі ад яе перастаць выкладваць здымкі ў Інтэрнэце пасля таго, як выданне Daily Record апублікавала фота з блога Марты з адным з школьных кухароў пад загалоўкам:

«Час выганяць жанчын, якія падаюць абед у школе».

Па словах прадстаўнікоў мясцовых уладаў, асвятленне блога дзяўчынкі ў прэсе выклікала ў работнікаў школьнай сталовай засцярогі магчымай страты іх працы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?