Як сказала БелаПАН Інэса, яна аслепла на левае вока, у якім пасля тэракту застаўся аскепак, і ён, мяркуючы па ўсім, пачаў рухацца.

На фоне катаракты прамаруджванне з аперацыяй можа прывесці да незваротных наступстваў, папярэдзілі траўмаваную ў прыватнай клініцы, дзе яна была на кансультацыі.

Там гатовыя ўзяцца за лячэнне аператыўна, кошт -- больш за паўтары тысячы даляраў. У дзяржаўнай клініцы Крутой сказалі, што аперацыя магчымая толькі ўвосень.

Дзе ўзяць грошы, Інэса не ўяўляе. Паводле яе слоў, яна нават не можа адкрыць рахунак у банку.

Магчыма, дапамагчы можна грашовым пераводам:

220116 г. Мінск вул. Голубева д. 20 кв.46 Крутой Інэсе Аляксандраўне.

Еўрарадыё нагадвае, што , што Інэса Крутая ад дзяржаўнай кампенсацыі адмовілася, бо палічыла яе мізэрнай. Яе пазовы да дзяржаўных органаў суд не задаволіў. Маці ў Інэсы вельмі хворая, а бацька знаходзіцца ў лячэнні ў бальніцы ў Навінках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?