У гэтыя суботу і нядзелю (16–17 чэрвеня) у Мядзельскім раёне (Мінская вобласць) пройдзе 7-я Рэспубліканская выстава — кірмаш народных рамёстваў і промыслаў «Камарова — кола дзён 2012».

Мерапрыемства праводзіцца з мэтай актывізацыі рамесніцкай і агратурыстычнай дзейнасці ў сельскай мясцовасці.

Арганізатары — Мінскі абласны выканаўчы камітэт, Дэпартамент па прадпрымальніцтве Мінэканомікі, Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт, ТДА «Цэнтр развіцця сельскага прадпрымальніцтва «Камарова».

Падчас выставы-кірмашу будуць прадэманстраваныя работы рамеснікаў, праведзеныя майстар-класы па ганчарнай і кавальскай справе, пляценні з лазы, бяросты, саломы.

Падрабязная праграма фестывалю
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0