Чыноўнікаў, бывае, вельмі цікава чытаць і слухаць. Вось, напрыклад, адзін з іх цягам ледзь не дзясятка гадоў хваліўся, што ў Беларусі захаваны
З чыноўнікаў аграпрымысловага комплексу журналістам найбольш падабалася сваімі выказваннямі Надзея Каткавец. Цяпер яна (чытайце ўважліва) дырэктар дэпартаменту Аграпрамысловага (менавіта так, з вялікай літары!) комплексу Еўразійскай эканамічнай камісіі. Во якая важная шышка! Г
утарку з ёю «Звязда» за аўторак 12 чэрвеня надрукавала пад загалоўкам «Надзея Каткавец: „Аб’яднаўшыся, мы зможам дыктаваць сусветныя цэны“». Дрыжыце, Амерыка, Канада, Аўстралія!Вас абяцалі дагнаць і перагнаць яшчэ з
У тэксце тае гутаркі маецца ўрэзка, і буйнымі літарамі ў ёй надрукаваныя такіясловы-цытата : «Не трэба звязаваць змены ў беларускай вёсцы з Мытным саюзам і АЭП». Памры — лепей не скажаш. Калі перакласці гэтае выказванне на мову роднай аселіцы, дык чытаем: ад Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы ніякай карысці беларуская вёска не атрымае.
І наступны сказ з тае ж урэзкі: «Мне вельмі хацелася б, каб вёска жыла і развівалася, каб туды прыходзіла цывілізацыя, гарадскія ўмовы жыцця, але гэта мала звязана з тым, што робіць зараз Дэпартамент, які я ўзначальваю Маскве».
Якое каштоўнае прызнанне! Зрэшты, мы і без Надзеі Каткавец ведаем, што наша вёска ледзь жывая, практычна не развіваецца і што ў яе, мякка кажучы, праблемы з цывілізаваным ладам жыцця. Мытны ж саюз і АЭП цывілізацыі ў нашу вёску не прынясуць. У яго, відаць, іншая задача. Так кажа Надзея Каткавец.