15 чэрвеня ў Лідзе (Гродзенская вобласць) прайшла цырымонія развітання з падпалкоўнікам Мікалаем Грыдневым — пілотам самалёта-штурмавіка, які разбіўся 12 чэрвеня ў Навагрудскім раёне.

Су-25116-й штурмавой авіябазы пацярпеў крушэнне пры выкананні планавых палётаў у раёне авіяцыйнага палігона. Начальнік аддзялення баявой падрыхтоўкі авіябазы ваенны лётчык 1-га класа падпалкоўнік Грыднеў 1975 года нараджэння загінуў. У яго засталіся жонка і дзве дачкі 2004 і 2011 гадоў нараджэння.

    Паводле інфармацыі Мінабароны, падчас палёту адпрацоўваліся тэхніка пілатавання і паветранай навігацыі на малых і вельмі малых вышынях. Пасля выканання задання на вышыні 200 метраў самалёт пачаў губляць кіраванне, і кіраўнік палёту даў каманду лётчыку на катапультаванне. Грыднеў здолеў адвесці машыну ад вёскі Навіны, падзенне самалёта адбылося за два кіламетры на поўнач ад населенага пункта. Пасля катастрофы міністр абароны ўвёў забарону на палёты ўсёй авіяцыі Узброеных сіл.

Падчас выканання прафесійных абавязкаў па асвятленні жалобнай цырымоніі міліцыя і людзі ў цывільным затрымалі фотакарэспандэнта БелаПАН Аляксандра Саенку і здымачную групу тэлеканала «Белсат».

У іх быў выдалены з інфармацыйных носьбітаў увесь зняты матэрыял.
Неўзабаве Саенку адпусцілі, а прадстаўнікоў «Белсата» пратрымалі ў міліцыі прыкладна тры гадзін.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?