Эндзі Кэрал адкрывае лік у матчы.

Эндзі Кэрал адкрывае лік у матчы.

Зборная Англіі перамагла зборную Швецыі на Еўра-2012 у фантастычным па накалу матчы з лікам 3:2.

Англія павяла ў ліку 1:0 (Кэрал, 23). Затым шведы выйшлі наперад (Джонсан, 49-аўтагол, Мёльберг, 59).

Але падапечныя Роя Ходжсана вырвалі перамогу намаганнямі Тэа Уолката, што забіў праз 3 хвіліны пасля выхаду на замену (64-я) і Дэні Уэлбэка (78-я).

Каманды біліся да апошняга.

Нагадаем, што сёння Францыя перамагла Украіну 2:0.

Пасля 2-х тураў: Англія, Францыя — 4, Украіна — 3, Швецыя — 0.

Швецыя згубіла шанцы на ¼ фіналу.

У апошнім туры ў гэтай групе ў аўторак, 19 чэрвеня, гуляюць: Англія — Украіна, Францыя — Швецыя.

У суботу, 16 чэрвеня, на чэмпіянаце Еўропы матчы групы, А: Польшча — Чэхія, Расія — Грэцыя. Абодва матчы пачнуцца ў 21:45.

Расія — 4, Чэхія — 3, Польшча — 2, Грэцыя — 1.

Усё толькі пачынаецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?