Лідар Партыі левых «Справядлівы свет» нарадзіўся ў 1952-м у Мінску. У савецкай сістэме дайшоў да пасада кіраўніка Савецкага раёна Мінска. У адрозненне ад большасці камуністычных палітыкаў, ён ад 1996 года перайшоў у паслядоўную апазіцыю дыктатару і ператварыў сваю партыю ў аналаг усходнееўрапейскіх посткамуністычных левых сілаў.

Святлана Калінкіна назвала Калякіна «камуністам з людскім абліччам». «Ён трымае сваё слова пры любых умовах», — дадае экс-кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч. «Гэта сапраўдны грамадзянін Беларусі», — так падсумоўвае прафесар Станіслаў Багданкевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?