У аварыі пад Мазыром абышлося без ахвяр.

У аварыі пад Мазыром абышлося без ахвяр.

У аварыі пад Мазыром абышлося без ахвяр.

У аварыі пад Мазыром абышлося без ахвяр.

У Калінкавіцкім раёне ў аварыі загінула пасажырка.

У Калінкавіцкім раёне ў аварыі загінула пасажырка.

На Гомельшчыне здарыліся дзве аварыі, у якіх сутыкнуліся аўтамабілі ВАЗ і Volkswagen.

Першае ДТЗ адбылася 13 чэрвеня ў Мазырскім раёне на дарозе Ельск-Мазыр у раёне вёскі Рудня, паведамляе сайт МНС. Кіроўца «ВАЗ-2107» не справіўся з кіраваннем і выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе адбылася сутыкненне з Volkswagen Jetta. У аварыі пацярпелі пасажырка Volkswagen, кіроўца і пасажырка ВАЗ.

Другая аварыя здарылася 15 чэрвеня ў суседнім Калінкавіцкім раёне на трасе Гомель-Брэст. Тут адбылася лабавое сутыкненне «ВАЗ-2105» і Volkswagen Jetta. У першым легкавіку былі тры чалавекі. Адна з пасажырак загінула, кіроўца і другая пасажырка трапілі ў бальніцу. Шпіталізавалі і кіроўцу VW. Акалічнасці здарэння высвятляюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?