Выехаў на пераезд: сем цягнікоў выбіліся з графіку ў выніку ДТЗ у Мінскім раёне 5
20-гадовы студэнт нарабіў бяды ў Ратамцы.
Раніцай 16 чэрвеня ў пасёлку Ратамка 20-гадовы навучэнец каледжа (паводле папярэдніх ацэнак, быў у цвярозым стане), кіруючы аўтамашынай «Фольксваген Мультывэн», выехаў на забаронны сігнал святлафора на неахоўны чыгуначны пераезд, абсталяваны спраўнай светлавой і гукавой сігналізацыяй, дзе сутыкнуўся з дызель-цягніком № 7135 Мінск — Гудагай.
У выніку сутыкнення пасажырка аўтамабіля — 20-гадовая аднакурсніца вадзіцеля, атрымала траўмы і была дастаўленая ў бальніцу з дыягназам: удар галаўнога мозгу, пералом носа.
Лакаматыў і аўтамашына атрымалі механічныя пашкоджанні.
Затрымка руху дызель-цягніка № 7135 Мінск — Гудагай склала 33 хвіліны, электрацягніка № 6104 Маладзечна — Мінск — 1 гадзіну 17 хвілін, электрацягніка № 7004 Беларусь — Мінск — 1 гадзіна 15 хвілін, цягніка № 6108 Маладзечна — Мінск — 1 гадзіну, электрацягніка № 7009 Мінск — Беларусь — 44 хвіліны, электрацягніка № 7006 Беларусь — Мінск — 42 хвіліны, цягніка № 6110 Маладзечна — Мінск — 33 хвіліны.