Гэта здарылася ў Мікулічах Брагінскага раёну.
У мiнулыя выхадныя 45‑гадовы жыхар вёскi Мiкулiчы Брагiнскага раёна загiнуў пры выпальваннi сухой травы i смецця.
Як паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў прэс‑службе абласнога ўпраўлення па надзвычайных сiтуацыях, мужчына быў знойдзены супрацоўнiкамi раённага аддзела па НЗ, якiя прыбылi ў вёску па выклiку на тушэнне ўчастка.
Паводле iнфармацыi прэс‑службы, у мiнулыя выхадныя ў рэгiёне значна абвастрылася пажаранебяспечная сiтуацыя ў сувязi з масавым выпальваннем сухой раслiннасцi i смецця. Выратавальнiкi звяртаюцца да насельнiцтва з заклiкам устрымацца ад выкарыстання агню пры навядзеннi парадку.
0
0
0
0
0
0