Як паведамілі ў Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў (РІКВ), зацверджаны прыблізны графік абнародавання вынікаў.
27 чэрвеня будуць падведзены вынікі ЦТ па беларускай і рускай мовах, 28 чэрвеня — па біялогіі, 29 чэрвеня — па матэматыцы, 30 чэрвеня — па грамадазнаўстве, 1 ліпеня — па хіміі і сусветнай гісторыі, 2 ліпеня — па фізіцы і гісторыі Беларусі, 3 ліпеня — па замежных мовах (англійская, нямецкая, іспанская і французская), 4 ліпеня — па геаграфіі. 7 ліпеня плануецца аб’явіць вынікі здачы іспытаў ЦТ у рэзервовы дзень.

У РІКВ не выключаюць, што вынікі іспытаў ЦТ могуць быць аб’яўлены на некалькі дзён раней або пазней. Сертыфікат ЦТ будзе выдавацца па месцы праходжання.

Нагадаем, ЦТ праходзіць з 13 чэрвеня па 27 ліпеня. 19 чэрвеня пройдуць іспыты ЦТ па грамадазнаўстве, 20 чэрвеня — хіміі, 21 чэрвеня — сусветнай гісторыі найноўшага часу, 23 чэрвеня — фізіцы, 24 чэрвеня — гісторыі Беларусі, 26 чэрвеня — замежных мовах. Завершыцца ЦТ 27 чэрвеня іспытамі па геаграфіі. Пачатак усіх іспытаў у 11.00.

Для абітурыентаў, якія не ўдзельнічалі ў ЦТ у асноўны дзень па ўважлівай прычыне, устаноўлена рэзервовая дата — 4 ліпеня. Пунктам правядзення ЦТ па ўсіх вучэбных прадметах у рэзервовы дзень з’яўляецца Белдзяржуніверсітэт.

Усяго для ўдзелу ў ЦТ сёлета зарэгістравалася 141 тыс. 555 абітурыентаў.
Гэта на 8 тыс. 620 чалавек менш у параўнанні з 2011 годам. З ліку зарэгістраваных на ЦТ каля 30% плануюць прайсці тэставанне ў Мінску, астатнія — у рэгіёнах па месцы жыхарства.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?