У Бабруйску на найвялікшых гарадзкіх могілках, што на вуліцы Менскай, разьбітыя і паваленыя некалькі надмагільляў. Хто і калі іх пашкодзіў, невядома.
Пра здарэньне на могілках паведаміў «Свабодзе» жыхар Бабруйска Віктар.

«Я праяжджаў непадалёк ад могілак і зьвярнуў увагу на паваленыя надмагільныя помнікі. Я зайшоў на тэрыторыю, і на ўласныя вочы пабачыў два зьнявечаныя пахаваньні. Калі я прыйшоў на могілкі, там былі міліцыянты»? — кажа Віктар.

Дзяжурны бабруйскага ўпраўленьня ўнутраных спраў пацьвердзіў, што могілкі сапраўды апаганілі. Колькі пашкоджана надмагільляў, ён не ўдакладніў.

3 чэрвеня ў Магілёве невядомыя апаганілі памятны знак ахвярам Галакосту. Помнік залілі карычневай фарбай.

Сёлета ў тым жа Бабруйску ў былым будынку езуіцкага касьцёлу зьявіліся антыкаталіцкія надпісы. У лістападзе 2011 году невядомыя сьпісалі агароджу мясцовай сынагогі антысэміцкімі лёзунгамі і пабілі вокны. Увесну 2011-га акт вандалізму быў зьдзейсьнены на габрэйскіх могілках Асіповічаў. Былі разьбітыя й паваленыя некалькі надмагільляў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?