26 сакавіка ў Менску прайшло паседжаньне прадстаўнікоў левых партыяў, дзе тэмай была падрыхтоўка і правядзеньне масавых мерапрыемстваў у гонар сьвяткаваньня 1 Мая — Міжнароднага дня салідарнасьці працоўных.

Цягам паседжаньня абралі аргкамітэт, у каторы ўвайшлі сябры Беларускай сацыял‑дэмакратычнай партыі (Грамада), Беларускай партыі жанчын «Надзея» і Партыі камуністаў Беларускай. Ачоліў камітэт першы сакратар ЦК ПКБ Сяргей Калякін.

Пастанавілі правесьці 1 Мая дэманстрацыю і мітынг у Менску. Аргкамітэт плянуе, што ўдзельнікі зьбяруцца аб 11‑й гадзіне на пляцоўцы ля Нацыянальнай Акадэміі навук і пройдуць да плошчы Бангалор, дзе ў парку Дружбы народаў мае адбыцца мітынг, масавыя гуляньні і сьвяточны канцэрт.

Фота Андрэя Лянкевіча

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?