Гэта стала магчымым пасля таго, як сёння Цэнтральная выбарчая камісія ўхваліла адпаведную пастанову.

Аднак карыстанне гэтым фондам абмежаванае. Напрыклад, сам кандыдат у дэпутаты можа несці ў яго не больш за 20 базавых велічыняў. Фізічная асоба, якая падтрымлівае гэтага кандыдата, — не больш за 5 базавых велічыняў (500 тыс. рублёў на сёння), а юрыдычная асоба — не больш за 10 базавых велічыняў (1 млн рублёў).

Ёсьць абмежаванне і на трату грошай. Кандыдат у дэпутаты не можа патраціць болей, чым сто мільёнаў рублёў. «Гэта абмежаваньне зроблена, каб не атрымалася так, што кандыдаты ў дэпутаты падзяліліся б на багатых і бедных», — патлумачыла Ярмошына.

Кожны кандыдат у дэпутаты можа адкрыць толькі адзін рахунак і толькі ў Беларусбанку.

Лідзія Ярмошына сказала, што ўпершыню сістэма асабістых фінансавых фондаў была апрабаваная ў Беларусі ў 2010 годзе падчас прэзідэнцкіх выбараў, аднак з дзесяці кандыдатаў у прэзідэнты гэтай магчымасцю скарысталіся толькі чатыры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?