Па асобных акругах на парламенцкіх выбарах 23 верасня можа спатрэбіцца правядзенне другога тура. Аб гэтым заявіла журналістам 19 чэрвеня старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.

Паводле яе слоў, верагоднасць правядзення другога тура выбараў будзе залежаць ад колькасці зарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты. «Калі іх будзе шмат і яны стануць цікавыя выбаршчыку, то галасы могуць быць расцягнутыя і ніхто з кандыдатаў не набярэ неабходную для перамогі колькасць галасоў», — сказала кіраўнік ЦВК.

Пры гэтым Ярмошына адзначыла, што «альтэрнатыва — гэта някепска, але яна не заўсёды дазваляе вызначыцца выбаршчыку ў перавагах».

Ярмошына таксама лічыць, што на выбарах галоўнае не колькасць кандыдатаў, а іх якасць. «Шматлікія кандыдаты, якія скандалізуюць выбарчую кампанію, не аўтарытэтныя, могуць зрабіць выбары разнастайнымі, але ці правільна гэта?» — адзначыла яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?