На РУВП «Граніт» (Мікашэвічы) сур’ёзна выраслі зарплаты, налічаныя за май. Пра гэта «Салідарнасці» паведаміў лідар першаснай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюза гэтага прадпрыемства Алег Стахаевіч.

— У маі заробкі ў сярэднім павялічыліся ўдвая, — адзначыў прафсаюзны лідар. —

Самыя высокааплатныя спецыяльнасці — кіроўцы «БелАЗаў» сталі атрымліваць ад 8 да 11 мільёнаў рублёў, машыністы экскаватараў — 7–9 мільёнаў. Рабочыя іншых спецыяльнасцяў — прыкладна 4–6 мільёнаў рублёў у месяц.
Гаворка ідзе не пра налічаную, а пра «чыстую», атрыманую на рукі зарплату.

Многія рабочыя «Граніту» такое шчодрае павышэнне зарплаты наймальнікам звязваюць з дзейнасцю незалежнага прафсаюза.

— Самае галоўнае —

спынілася хамскае стаўленне да простых рабочых з боку кіраўніцтва.
З намі сталі зусім інакш гаварыць, — адзначыў Алег Стахаевіч.

Паводле яго слоў,

яшчэ паўгода таму кіраўніцтва «Граніту» сцвярджала, што заробкі павялічыць магчымасці няма.

— Убачыўшы, што членаў пярвічкі БНП менш не становіцца (больш за тое, што да нас прыходзяць новыя людзі), усяго за месяц заробак вырас удвая. Думаю, што

разлік начальства задобрыць рабочых і паменшыць такім чынам уплыў і папулярнасць незалежнага прафсаюза, — не спрацуе.
Людзі бачаць, што дзякуючы згуртаванасці і цвёрдай пазіцыі можна чагосьці дасягнуць. Працоўныя звязваюць рост заробкаў з эфектыўнай дзейнасцю прафсаюза, — падсумаваў прафсаюзны лідар.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?