Заснавальнік WikiLeaks Джуліян Асанж папрасіў палітычны прытулак у пасольстве Эквадора ў Лондане. Пра гэта гаворыцца на афіцыйнай старонцы арганізацыі ў Facebook.

На мінулым тыдні Вярхоўны суд Вялікабрытаніі адхіліў пазоў адвакатаў Асанжа пра аднаўленне разгляду справы аб яго экстрадыцыі ў Швецыю. Такім чынам, Асанж вычарпаў усе законныя спосабы, якія маглі бы дазволіць яму пазбегнуць высылкі. 30 мая Вярхоўны суд Вялікабрытаніі пацвердзіў рашэнне аб яго экстрадыцыі.

У выпадку экстрадыцыі Швецыя, магчыма, выдасць Асанжа ЗША, дзе ён абвінавачваецца ў шпіянажы. Сам Асанж неаднаразова заяўляў, што ў ЗША яго могуць забіць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?