Украінцы весела пачалі гульню з Англіяй. Было шмат атак, але мала толку. У завяршальнай стадыі нашым паўднёвым суседзям чагосьці бракавала. Магчыма, Андрэя Шаўчэнкі.

У пачатку другога тайма Уэйн Руні скарыстаў рэдкі шанец англічан — 1:0.

На 63-й хвіліне венгерскі суддзя Кашаі не заўважыў гол украінца Дзевіча. Паўторы пераконвалі, што мяч усё ж перасёк у паветры стужку варот.
Гульня так і скончылася мінімальнай перамогай Англіі. Украіна, як і Польшчы, сканчвае выступ на Еўра.

З другога месца ў групе выйшлі французы, хоць яны і прайгралі 0:2 Швецыі.

У ¼ згуляюць:

21 чэрвеня: Чэхія — Партугалія,

22 чэрвеня: Германія — Грэцыя,

23 чэрвеня: Іспанія — Францыя,

24 чэрвеня: Англія — Італія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?