Прымусовая падпіска
На мясцовую газету,
У фонд дальні, у фонд блізкі,
Дай на тое, дай на гэта…

Упішыся, распішыся,
Пухне ведамасць ад лічбаў…
Ты наступны, варушыся!
Усё сур’ёзна і публічна!

-Што? Не хочаш даць унёсак
Сваёй лепты ў спіс хаўрусны?
Ах, які ж ты неданосак!
Бачыш ты, які распуснік!

Мы выхоўваем студэнтаў,
Байкі баем ім пра годнасць,
Пра няскоранасць паэтаў,
Гераізм, высакароднасць…

А назаўтра, мой харошы,
Галаву схіліўшы нізка,
Пакладзеш няхоццю грошы:
Прымусовая падпіска...

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0