Пра гэта ў аўторак прэс‑канфэрэнцыі заявіў намесьнік міністра спорту Дзьмітры Шычко. 27 сакавіка акурат 500 дзён да пачатку летніх Алімпійскіх гульняў‑2008 у Пэкіне. Функцыянэры ад мінспорту заявілі, што беларусы ў сталіцы Кітаю могуць сутыкнуцца з праблемай нязвыклых кліматычных умоваў. У Пэкіне нашых спартоўцаў будзе чакаць 30-ціградусная сьпёка і 95‑працэнтная вільготнасьць.
Дзьмітры Шычко мяркуе, што нават у такіх умовах зборная Беларусі здольная ўвайсьці ў дваццатку каманд па колькасьці заваяваных мэдалёў, для гэтага спартоўцы мусяць узяць 15‑17 узнагарод.
Нагадаем, што з Алімпіядай‑2004, што праходзіла ў Атэнах, Аляксандар Лукашэнка загадаў прывесьці 25 мэдалёў, нашы атлеты ўзялі толькі 15. Цяпер ацэньваем свае сілы больш рэальна.