«Давядзецца мальку адказваць за базар», — гучыць з тэлеэкрана. Гэта не крымінальны серыял, гэта анонс мультфільма «Акулавая гісторыя» на тэлеканале «Беларусь-2». У расійскім пракаце назва мультфільма мае крымінальнае адценне — «Падводная братва».

Гэта не першы выпадак «крыміналізацыі» назваў замежных мультфільмаў. На тым жа тэлеканале «Беларусь-2» нядаўна дэманстравалі мультфільм «Лясная братва», які ў арыгінале называецца «За агароджай» («Over the Hedge»).

Магчыма, беларускі тэлеканал не мае права змяніць назву мультфільма, агучанага па-расейску. Аднак, узнікае пытанне — навошта яшчэ больш заглыбляцца ў крымінальшчыну? Ды яшчэ ў рэкламе мультфільма, прызначанага для сямейнага прагляду.

Між іншым, тэлеканал «Беларусь-2» пазіцыянуе сябе, як «забаўляльнае тэлебачанне з акцэнтам на карысць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?