«Хіба можа грамадзянін Расіі так ставіцца да гонару свой краіны?» — сказаў намеснік старшыні праўлення «Газпрама» Валерый Голубеў.

«Газпрам» з’яўляецца генеральным спонсарам футбольнага клуба «Зеніт», за які апошнія паўгода ў арэндзе выступаў Аршавін.

Кіраўнік «Газпрама» Аляксей Мілер паведаміў журналістам, што ён «не бачыў жывога запісу, не бачыў цытаты, бачыў толькі паведамленне пра гэта», таму не стаў каментаваць гісторыю гутаркі Аршавіна з заўзятарамі.

Раней, паводле паведамлення аднаго з расійскіх блогераў, Аршавін пасля прайгранага матчу сказаў заўзятарам у варшаўскім гатэлі: «Тое, што мы не апраўдалі вашых чаканняў, гэта не нашы праблемы. Гэта вашы праблемы».

У той жа час у заяве на афіцыйным сайце футбаліста гаворыцца, што словы Аршавіна не адносяцца да ўсіх заўзятараў.

«Сумна, што некаторыя заўзятары не падтрымліваюць сваіх, а дабіваюць. У любым выпадку Бог усім суддзя», — гаворыцца ў заяве. Разам з тым у заяве адзначаецца, што яго тэкст не ўзгоднены з Аршавіным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?