Прадпрыемствы спажывецкай кааперацыі пачалі нарыхтоўку чарніцаў. Стартавая закупачная цана ўстаноўлена на ўзроўні 12–18 тысяч рублёў за кг, але можна з упэўненасцю казаць, што яна будзе мяняцца — у залежнасці ад попыту і прапановы.

Летась спажыўкааперацыяй было закуплена ад насельніцтва 3,6 тыс. тон чарніц. Мяркуецца, што сёлета будзе не менш.

Таксама ў нарыхтоўчых пунктах пачалі прымаць лісічкі. Зараз закупачная цана на гэтыя грыбы складае ў сярэднім 20 тысяч рублёў за 1 кг.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?