Намеснік прэм’Аб гэтым ён заявіў сёння на пасяджэнні нацыянальнага аргкамітэта па падрыхтоўцы Дня беларускага пісьменства ў Глыбокім.ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік падтрымаў ідэю стварэння прафесійнага драматычнага тэатра ў Полацку.
Гаворка пра Полацк у ходзе падрыхтоўкі да Дня пісьменства зайшла з той прычыны, што ў Глыбоцкім раёне на базе Празароцкай школы ствараецца экспазіцыя, прысвечаная заснавальніку беларускага тэатра, ураджэнцу Празарокаў Ігнату Буйніцкаму.
Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец паведаміў, што аблвыканкам ініцыюе стварэнне тэатра ў Полацку і прысваенне яму імя Ігната Буйніцкага.
Анатоль Тозік падтрымаў гэтую ініцыятыву. «У такіх гарадах, як Полацк, Баранавічы, абавязкова павінны быць свае тэатры», — мяркуе ён.