Татарскае і башкірскае нацыянальнае свята «Сабантуй» пройдзе 23 чэрвеня (субота) ў Цэнтральным дзіцячым парку імя М. Горкага ў Мінску. Яно пачнецца апоўдні.

У праграме — канцэрт артыстаў з рэспублік Татарстан і Башкартастан, выступ удзельнікаў мастацкай самадзейнасці Міжнароднага грамадскага аб’яднання «татара-башкірская культурная спадчына «Чышма», танцы і песні, спартыўныя і нацыянальныя гульні: бег з каромыслам, бег з яйкам у лыжцы, бой на бервяне і бой гаршкоў.

Сабантуй (свята плуга) — народнае башкірскае, татарскае і чувашскае свята заканчэння вясновых палявых працаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?