Чытач Onliner.by даслаў у рэдакцыю фатаграфіі слоіка кансерваванага зялёнага гарошку, у якім ён знайшоў вусеня. Onliner звязаўся з вытворцам прадукту, Быхаўскім кансервава-агароднінасушыльным заводам, каб высветліць, якім чынам гарошак з вусенем мог трапіць у краму.
«Гэта падобна на вусеня. Вядома, ён туды не павінен быў трапіць.
Але гэта ж вытворчасць... »
Прадстаўнікі завода адзначылі, што, магчыма, вусень трапіў туды разам з «познім» гарошкам. На прадпрыемстве папрасілі кантактныя дадзеныя чытача і запэўнілі, што змогуць замяніць тавар.
0
0
0
0
0
0