«Інфекцыя ў хірургіі» выйшла амаль на паўтысячы старонках. Цана падручніка — 165 310 руб.

Аляксандр Косінец, які з 2008 года ўзначальвае Віцебскі аблвыканкам, з першай адукацыі — медык. Ён скончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт у 1982 годзе. Да пасады намесніка прэм’ер міністра Беларусі (2005-2008) Косінец узначальваў РНПЦ «Інфекцыі ў хірургіі», быў рэктарам у альма-матар.

Для Косінца-старэйшага гэта не першая навуковая кніга. Ён з’яўляецца аўтарам шэрагу выданя па хірургіі, анкалогіі.

Сын губернатара, Уладзімір Косінец, працуе асістэнтам на кафедры гаспітальнай хірургіі з курсамі ўралогіі і дзіцячай хірургіі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Яму 31 год. Кандыдат медыцынскіх навук. Таксама выпускнік ВДМУ. Адметна, што ён атрымліваў вышэйшую адукацыю, калі рэктарам ВНУ быў яго бацька.

Инфекция в хурургии / А.Н. Косинец, В.А. Косинец, Ю.В. Стручков. — Минск: Белорусская энциклопедия им. П.Бровки, 2012. — 496 с.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?