У Мінску ў цэнтральным парку імя Горкага 23 чэрвеня пройдзе народнае татарскае і башкірскае свята "Сабантуй". Гасцей свята будуць вітаць артысты з Татарстана і Башкарстана, а таксама грамадскіх аб'яднанняў Беларусі.

Пройдуць спартыўныя і нацыянальныя гульні. Іх удзельнікі могуць паспрабаваць сябе ў бегу з каромыслам, бойцы мяхамі на бервяне, а таксама паспаборнічаць у біцці гаршкоў, перацягванні каната і бегу з яйкам у лыжцы.

Завершацца спаборніцтвы паядынкам паміж удзельнікамі спаборніцтва па татара-башкірскай нацыянальнай барацьбе "Курэш» (традыцыйны від спорту ў цюркскіх народаў -- барацьба на паясах).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру