П’яны юбіляр за рулём быў затрыманы супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі 22 чэрвеня ў Гродне.

Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ УУС Гродзенскай вобласці, на вуліцы Карла Маркса ў Гродне п’яны кіроўца «Рэно» ледзь не збіў групу пешаходаў.

Мужчына адзначаў з калегамі свой ​​юбілей у кафэ і піў гарэлку. Не дачакаўся кіроўцы, сеў за руль
і з вуліцы Гая паехаў дадому. Паварочваючы направа з вуліцы Стэфана Баторыя, ён не ўпісаўся ў закругленне дарогі і выскачыў на тратуар. А з Фарнага касцёла якраз выйшла з гідам і накіравалася на пешаходны пераход група турыстаў.
Людзей выратавала тое, што яны не спяшаліся.

Калі немалады кіроўца выйшаў з машыны, пешаходы адразу адчулі рэзкі пах спіртнога, што зыходзіў ад яго, і заўважылі, з якой цяжкасцю, хістаючыся, юбіляр трымаўся на нагах. Утрыманне алкаголю ў арганізме шасцідзесяцігадовага мужчыны склала 0,99 праміле.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?