Новы ўрад Грэцыі, сфармаваны ў пятніцу, мае намер прасіць дадаткова два гады на рэалізацыю мер жорсткай эканоміі, узгодненых Афінамі з Еўрасаюзам і Міжнародным валютным фондам.

Згодна з умовамі прадастаўлення антыкрызіснай дапамогі, Грэцыя пагадзілася да 2015 года скараціць 150 тыс. працоўных месцаў для дзяржслужачых.

У заяве новага кааліцыйнага ўрада Грэцыі гаворыцца пра намер рэалізаваць палітыку жорсткай эканоміі без далейшых скарачэнняў памераў заробкаў і пенсій і без увядзення новых падаткаў.

Новы кабінет міністраў з'явіўся ў Грэцыі ў пятніцу. Для яго фарміравання аб стварэнні парламенцкай кааліцыі дамовіліся партыі "Новая дэмакратыя», ПАСОК і «Дэмакратычныя левыя сілы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?