На Дняпры будзе пабудаваны новы рачны порт. Пра гэта паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення марскога і рачнога транспарту Міністэрства транспарту і камунікацый Андрэй Чарнобылец 26 чэрвеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яго слоў, у лістападзе 2011 года з турэцкай кампаніяй была падпісаная інвестыцыйная дамова пра будаўніцтва новага порта.

У Брагінскім раёне Гомельскай вобласці для яго ўжо выдзеленыя два ўчасткі.
У адпаведнасці з дамовай, на гэтых участках плануецца будаўніцтва тэрміналаў для перавалкі розных відаў грузаў — навалачных грузаў, нафтагрузаў і ў перспектыве — звадкаванага газу.
Аб’ём інвестыцый на момант падпісання дамовы складаў не менш за 60 млрд рублёў або каля 10 млн даляраў.
Тэрмін рэалізацыі праекта — тры-чатыры гады.
Адметнасцю новага порта стане яго здольнасць прымаць судны з значна большай грузападымальнасцю ў параўнанні з іншымі партамі.
Порт будзе размешчаны на беразе Кіеўскага вадасховішча, якое досыць глыбокае.

Усяго

ў Беларусі налічваецца 10 рачных партоў — у Брэсце, Пінску, Мікашэвічах, Мазыры, Рэчыцы, Гомелі, Бабруйску, Магілёве, Віцебску і Гродне.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?