Харавыя калектывы і салісты-вакалісты з 11 краін возьмуць удзел у ХХ Міжнародным фестывалі духоўнай музыкі «Магутны Божа» ў Магілёве, які адкрыўся 25 чэрвеня.

Сваё мастацтва прадэманструюць музыкі з Беларусі, Расіі, Балгарыі, Венесуэлы, Іспаніі, Італіі, Польшчы, Мексікі, Сербіі, Украіны і Германіі.
Яны паспрачаюцца за Гран-пры і дыпломы конкурсаў, якія будуць праводзіцца асобна сярод харавых калектываў і салістаў-вакалістаў. Арганізатары заснавалі і грашовыя ўзнагароды удзельнікам. Так, за Гран-пры выканаўца атрымае 1500 даляраў. Першая прэмія прынясе яе уладальнікам у дзвюх намінацыях 500 і 300 даляраў, другая — 300 і 200, трэцяя — 250 і 150.

У гэтым годзе ўпершыню фестываль будзе праходзіць у тым ліку на гарадскім стадыёне «Спартак».

Усяго ў праграме фестывалю больш за 20 розных мерапрыемстваў: выставы, канферэнцыі, сустрэчы, канцэрты. З іх, па словах арганізатараў, толькі чатыры платныя — ўрачыстае адкрыццё фестывалю з канцэртам «Шэдэўры рускай музыкі» Дзяржаўнай акадэмічнай пеўчай капэлы з Санкт-Пецярбурга, канцэрт вакальна-фартэпіяннай музыкі «Зоркі Мексікі», гала-канцэрт «Магутны Божа» і канцэрт арт — групы «Хор Турэцкага» з Масквы.

У гарвыканкаме спадзяюцца правесці наступны фестываль у 2013 годзе, калі Магілёў стане культурнай сталіцай Беларусі і, магчыма, Садружнасці Незалежных Дзяржаў. У жніўні 2012 года адпаведныя органы СНД павінны прыняць рашэнне, даць такі статус горадзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?