Пра гэта паведаміў у «Фэйсбуку» журналіст Аляксандр Баразенка, які сёння быў ​​у турме на вуліцы Акрэсціна, дзе перадаваў перадачу для моладзевых актывістаў, якія знаходзяцца там. Ён убачыў, як Івана Амельчанку выводзілі з міліцэйскага аўтамабіля.

З чым звязана цяперашняе затрыманне, невядома.

Міліцыянты шукалі Івана Амельчанку пасля «Чарнобыльскага шляху» з-за плаката «Мусорок», але змаглі яго арыштаваць толькі пасля таго, як актывіст сам прыйшоў у аддзяленне міліцыі. Тады яго прысудзілі да 15 сутак арышту. Па іх заканчэнні Іван Амельчанка не быў вызвалены — яго адвезлі ў суд наўпрост з турмы. Актывіст зноў быў прыгавораны да адміністрацыйнага арышту яшчэ на 10 сутак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?