Такая вадкасць цякла з кранаў у гарадскіх кватэрах Заслаўя ўвечары 9 ліпеня 2012 года пасля двух адключэнняў электрычнасці.
Такая вадкасць цякла з кранаў у гарадскіх кватэрах Заслаўя ўвечары 9 ліпеня 2012 года пасля двух адключэнняў электрычнасці.
Летась «НН» пісала пра сітуацыю з вадой у Заслаўі. На жаль, праблема не знікла. «Шкадую, што пераехала з Мінска ў Заслаўе», піша наша чытачка Галіна і далучае фота: Напор вады малы, першыя 5 хвілін з крана цячэ брудная жыжа. Яна перабралася ў Заслаўе з Мінска каля года таму. Чаму яна мусіць плаціць за непрыдатную для ўжывання ваду, якую рэгулярна даводзіцца зліваць?
«Самае сумнае, што, для з мясцовых — гэта нармальная з’ява.Магчыма, нехта скажа, што я распешчаная жанчына са сталіцы, але жыць у ХХІ стагоддзі ў нармальных умовах — гэта павінна быць нормай!» — піша жыхарка Заслаўя.
Праблема ў састарэлых камунікацыях
У Заслаўскай ЖКГ карэспандэнту «НН» расказалі, што вада ў кватэры жыхароў горада падаецца з артэзіянскай свідравіны. Яна ідзе па цэнтральнай магістралі, закладзенай дзясяткі гадоў таму. Акрамя таго, у саміх дамах водаправоды ў многіх выпадках таксама патрабуюць рамонту і прачысткі.
Супрацоўнік ЖКГ Сяргей Маісеенка кажа, што ягоная арганізацыя не здымае з сябе ўсёй адказнасці, але і ЖЭУ маглі б таксама парупіцца пра стан жыллёвага фонду.
Бяда ўсёй краіны
У Беларускім таварыстве абароны спажыўцоў расказалі, што даволі часта сутыкаюцца з падобнымі скаргамі.
Як патлумачылі ў таварыстве, у выпадку частай падачы няякаснай вады спажыўцы маюць права па кампенсацыю. Але перш за ўсё неабходна звярнуцца ў занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.Калі праверка выявіць, што вада насамрэч не адпавядае нормам, з вынікамі экспертызы можна ісці ў суд. Зрэшты, у таварыстве падкрэслілі, што часам сам факт праверкі з цэнтра гігіены вырашае праблему.
Такая вадкасць цякла з кранаў у гарадскіх кватэрах Заслаўя ўвечары 9 ліпеня 2012 года пасля двух адключэнняў электрычнасці. Брудная вада сцякала да раніцы.





