Яўгеній Маргуліс сыходзіць з «Машіны времені». На афіцыйным сайце культавага расейскага гурту паведамляецца, што Маргуліс «пакінуў „Машіну“ 25 чэрвеня — праз месяц пасля 43-годдзя калектыву». Пры гэтым у размешчаным на сайце паведамленні гаворыцца, што да восені гурт працягне выступы ў цяперашнім выглядзе, а ў верасні вернецца ў абноўленым складзе. Прычыны сыходу Маргуліса пакуль ніяк не каментуюцца.

Яўгеній Маргуліс прыйшоў у «Машіну времені» ў 1975 годзе, аднак у 1979 годзе пакінуў групу, перайшоўшы ў «Воскресенье». Да вяртання ў «Машіну времені» ў 1989 годзе ён таксама паспеў папрацаваць у такіх групах, як «Аракс», «Аэробус» і «Шанхай». Удзел у «МВ» Маргуліс сумяшчаў з сольнай творчасцю. Ад 2001 да 2007 гады ён выпусціў 4 сольныя альбомы.

У 1999 годзе, калі «МВ» адзначала 30-годдзе, калектыў пакінуў Пётр Падгарадзецкі, які працаваў у гурце ад 1979 года. Замест яго ў «МВ» прыйшоў Андрэй Дзяржавін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?