Няма таго, што раньш было.

Няма таго, што раньш было.

Кілбасны барон плаціў, Анжалік выступала. Усё застаецца ў мінулым. 42-гадовая маскоўская спявачка беларускага паходжання Анжаліка Агурбаш (па нараджэнні Ялінская) ўсё часцей ходзіць на свецкія мерапрыемствы ў самоце. Ходзяць чуткі, што яе, здавалася б, ідэальнаму шлюбу з бізнэсоўцам Мікалаем Агурбашам прыйшоў канец.

Ліка шмат часу аддае кар’еры, і, магчыма, гэта адна з прычын раставання з мужам. Спявачка ўжо год, як з’ехала з загараднага дома ў Каралёве, дзе раней жыла з мужам.

Агурбаш тлумачыць пераезд тым, што яе сын Анастас пайшоў вучыцца ў адну з маскоўскіх школаў.

«Мікалай спачатку адправіў Анастаса ў гімназію ў Падмаскоўе, але я сказала:" Маё дзіця будзе вучыцца толькі ў Маскве!»
Практычна за два тыдні да пачатку навучальнага года я знайшла добрую школу, і 31 жніўня мы на пару з сынам пераехалі ў кватэру на Таганцы. З сабой тады ўзяла толькі сукенку, каб адвесці Анастаса ў першы клас, а яшчэ яго касцюм, піжаму і кукурузныя шматкі на сняданак. Па выхадных мы прыязджаем да таты ў Падмаскоўе», — распавяла яна.

Але, здаецца, захоўваць сямейныя адносіны на адлегласці для мужа і жонкі стала не так і проста. Анжаліка ўжо некалькі месяцаў не выходзіць у свет з мужам, хоць раней рабіла гэта досыць часта.

Мікалай жа, па словах супрацоўнікаў яго кампаніі «Мартадэль», ходзіць надзвычай змрочны.
Сямейныя праблемы пара не каментуе. Верагодна таму, што не хоча лішні раз прыцягваць цікавасць прэсы да асабістага жыцця.

Сябры сям’і Агурбаш кажуць, што Мікалай ўсё яшчэ не губляе надзею вярнуць Анжаліку, так што можа быць яшчэ не ўсё страчана.

Анжаліка Агурбаш спявае «Купалінку»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?