Анонс сустрэчы з вядомым пісьменнікам Уладзімірам Арловым з’явіўся там нядаўна і адразу ж узяў рэкорд: на гэты момант спатканне з ім каштуе 750 тысяч рублёў.
Фармат такіх сустрэч можа быць розны: шпацыр па горадзе (ці полацкіх лабірынтах); гутарка ў кавярні (ці ў леснічоўцы), за кавай (ці чым мацнейшым) пра таямніцы Полацкай гісторыі; высвятленне пытання, адкуль чый род; аўтограф- ці фотасесія…
Аўкцыён, на якім прадаецца час пісьменніка, сканчаецца 4 ліпеня. Ёсць яшчэ час зрабіць стаўкі.