Паводле газэты «Недвижимость Белоруссии» менскія аднапакаёўкі падаражэлі за тыдзень амаль на паўтары тысячы даляраў — сярэдняя аднапакаёўка каштуе паводле стану на 27 сакавіка 63073 даляры (квадратны мэтар каштуе 1841 у.а.). Найхутчэй на гэтым тыдні даражэлі чатырохпакаёўкі — прырост цаны квадратнага мэтру склаў +56 у.а. У цэлым сярэдняя кватэра на чатыры пакоі каштуе 114128 даляраў (1382 у.а.).

Газэта «Белорусы и рынок» бачыць прычынаю падаражаньня кватэраў актыўную крэдытную палітыку беларускіх банкаў. Некаторыя спэцыялісты, піша тыднёвік, адзначаюць рэзкі рост аб’ёму выдадзеных доўгатэрміновых крэдытаў для фізычных асобаў. Мяркуецца што асноўная іх частка скіравалася менавіта ў жыльлёвы сэктар, не ў апошнюю чаргу на набыцьцё жыльля на другасным рынку. У той жа час «БР» адзначае, што рэальна ацаніць сытуацыю на будаўнічым рынку, а таксама сапраўдныя маштабы павелічэньня коштаў на жыльлё, можна будзе напачатку будаўнічага сэзону, які вось‑вось распачнецца. Пакуль жа ня ўсе будаўнічыя арганізацыі здолелі канчаткова пралічыць выдаткі ад падаражаньня энэргарэсурсаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?